1.03.2010
Автор: litota

На мае аб’явы пра пошук зручнага, лёгкага і трывалага паходнага футарала для скрыпкі не адгукнулася ніводная душа. Адчайныя пошукі ў інтэрнэце прывялі мяне на сайт фірмы AMC music, якая займаецца вырабніцтвам гэтых самых футаралаў. Сайт фірмы агалошваў:

НЕОБХОДИМО ИМЕТЬ ПРИ СЕБЕ ПАСПОРТ ИЛИ ПРАВА.
ПОЖАЛУЙСТА, НЕ ПРИЕЗЖАЙТЕ БЕЗ ПРЕДВАРИТЕЛЬНОГО ЗВОНКА, т.к. нужной Вам продукции может не быть в готовом виде, а для обсуждения индивидуального заказа требуется договориться о времени встречи.

Сёння, пасля здачы дакументаў у Мексіканскую амбасаду ў Маскве, мы вырашылі скаратаць свой вольны час ды з’ездзіць на фірму паглядзець футаралы а заадно і папытаць шчасця – раптам дадуць бясплатна. Тэлефануем. Падыме слухаўку мужчына:

-          Да.

-          Здравствуйте. Можно к вам сегодня заехать посмотреть чехлы для скрипки?

-          Приезжайте.

-          А будет кто-нибудь из руководства? Мы хотим обсудить один проект.

-          Если вы о спонсорстве, то мы им не занимаемся.

-          Но мы хотели бы обсудить это лично.

-          Приезжайте с паспортом.

Сайт фірмы агалошваў:

Ст.м. Медведково, 1-й вагон из центра, выходя из вестибюля, повернуть направо и идти до автобусных остановок. Любой транспорт, кроме 71, 174, 238 автобусов. Ехать до остановки «Кожгалантерейная фабрика». После выхода из автобуса идти по Полярной улице по стрелке (см. схему). После поворота слева начнётся бетонный забор, первые ворота (20-й ТМП) пройти мимо, через 150 м. – вторые ворота, надпись: «ул. Полярная, д.41». У охранника спросить, как пройти на проходную, на проходной по внутреннему телефону позвонить по номеру 333 или 335.

Шукалі мы кантору гадзіны паўтары. У раёне – толькі фабрыкі, заводы ды высачэзныя бетонныя платы з надпісамі тыпу:

ТЕСТ АВТО ООО

МИР ПОДШИПНИКОВ ТОРГОВЫЙ ДОМ

СЕВЕРО-ВОСТОЧНОГО АО ОТДЕЛЕНИЕ # 1 МРЭО ГИБДД УВД

ТМП # 20 УЦ

МОСКОВСКИЙ ПРОИЗВОДСТВЕННЫЙ КОМБИНАТ АВТООБСЛУЖИВАНИЯ.

Ніхто з рабочых кварталу падказаць, дзе знаходзіцца дом 41 па вуліцы Палярнай, нам не змог. Блукаючы па індастрыял закавулках Масквы і губляючы ўсякую надзею, Верасень вырашыў падбадзёрыць: «Не хачу быць песімістам, Жэня, але спонсараў у такіх месцах не бывае».

Патрэбная нам фірма апынулася ў будынку афіцыйнага прадстаўніцтва Мінскага трактарнага заводу ў Расіі. На прахадной мы атрымалі паперку з канчатковай картай да месца нашага прызначэння. Паперка агалошвала:

Выйти во внутренний двор, пересечь его, далее вверх по лестнице на 3-й этаж по указателям АМС.

Ужо на месцы мілыя дзядзечкі павялі нас паказваць наяўныя футаралы. Адразу ж прыглянуўся адзін за 2210 расійскіх рублёў.

- А з начальствам паразмаўляць можна?

- Вось зайдзіце ў той кабінет. Там Сяргей. Але ён любіць паразмаўляць.

- Нічога, мы таксама паразмаўляць любім.

Сяргей доўга не мог зразумець, чаму іх фірма мусіць быць зацікаўленая ў тым, каб даваць нам бясплатна футарал. Рэклама яго не цікавіць. Маўляў, наўрад ці той, хто будзе глядзець нашыя выступы на табурэтным шляху зацікавіцца ў тым, што за фірма зрабіла гэты клёвы футарал. А супрацоўнікі фірмы наўрад ці абрадуюцца, даведаўшыся, што іхная прадукцыя бясплатна дасталася нейкім лайдакам тыпу нас, якія за кошт іншых у сваё задавальненьне хочуць пападарожнічаць па свеце.

- Мы не лайдакі, – патлумачылі мы. – Гэта нашая праца. Проста за яе не плацяць грашыма. За нашыя выступы нас пакормаць і дадуць прытулак. За наш спектакль нас перавязуць у суседні населены пункт. За нашыя песні нам усміхнуцца і праспяваюць свае.

- Ну, раз так, то за ваш выступ мы дадзім вам футарал.

Вось так мы дамовіліся з чуваком, што 29 сакавіка, калі наш табурэтны шлях будзе праходзіць праз Маскву, мы ўсёй камандай наведаемся на Палярную, 41 і сыграем спектакль. А Сяргей паабяцаў сабраць усіх сваіх рабочых на наш выступ.

Дарэчы, чувак аказаўся сапраўды клёвы. І, як нас і папярэдзілі, любіць размаўляць. Дзве гадзіны мы разважалі з ім пра жыццё і высокія філасофскія матэрыі. А потым паехалі ў Росцікс (KFC) і стомленыя ды шчаслівыя сфоткаліся з футаралам.

One Response to “У пошуках футаралу”

  1. Клас! Рады за тваю скрыпачку! Будзе ў яе цяпер шыкоўная вопратка!

Leave a Reply