На мае аб’явы пра пошук зручнага, лёгкага і трывалага паходнага футарала для скрыпкі не адгукнулася ніводная душа. Адчайныя пошукі ў інтэрнэце прывялі мяне на сайт фірмы AMC music, якая займаецца вырабніцтвам гэтых самых футаралаў. Сайт фірмы агалошваў:

НЕОБХОДИМО ИМЕТЬ ПРИ СЕБЕ ПАСПОРТ ИЛИ ПРАВА.
ПОЖАЛУЙСТА, НЕ ПРИЕЗЖАЙТЕ БЕЗ ПРЕДВАРИТЕЛЬНОГО ЗВОНКА, т.к. нужной Вам продукции может не быть в готовом виде, а для обсуждения индивидуального заказа требуется договориться о времени встречи.

1
Comment »

Ставім п’есу «Сымон-музыка». А так як музыка ў нас – дзевачка, то п’есу давялося перайменаваць у «Сымонку-музыку». А яе каханкам стаў Ган замест Ганны. Ну, і яшчэ Дамянік у нас пераўтварыўся ў Дамяніку :)

Спадзяемся, Якуб Колас не перавянецца ў гробе ад нашага наватарства :)

0
Comments »

Мае шматдзённыя намаганьні ў рассылцы табурэтнага спаму патэнцыйным спонсарам  (вытворцам ды гандлярам турстычнага рыштунку па сумяшчальніцтве) прынесьлі плён. Пан Andrzej Urbanik прапанаваў нам разьмясьціць свой банер на іхнай старонцы http://www.travelbit.pl/v2/. Сайт папулярны ў Польшчы. І ён можа прывесьці да нас цікавых і карысных людзей :)

Засталося толькі цяпер банер намаляваць і аздобіць нашую табурэтную старонку :)

0
Comments »

Учора выйшла з працы і думаю: блін, як крута – заўтра выходны! Ня трэба рана ўставаць, ісьці на працу, сядзець цэлы дзень у офісе.

А потым думаю: блін, дык гэта ж і пасьлязаўтра ў мяне выходны, і пасьляпасьлязаўтра і ўвогуле ўсё жыцьцё, калі захачу!  І цяпер я магу рабіць, што захачу. Учора быў апошні дзень працы.

Цяпер я вольны чалавек.

Страшнавата.

1
Comment »